"MINSK-PARIS"

Expositions
Date: 13 décembre 2019 18:00 - 19 janvier 2020 18:00

Exposition internationale "Minsk-Paris" 13.12.2019-19.01.2020

Musée de l'Histoire de la Ville
Mikhail SAVITSKY ART GALLERY

Organisée avec le soutien de l’Ambassade de la République du Belarus en France

et l’Association "Echanges France-Biélorussie"

L'exposition présente environ 90 peintures, dessins, sculptures, objets d'art d'artistes biélorusses et artistes français
 qui ont participé au préstigieux Salon annuel au Grand Palais à Paris: «Art Capital»
Minsk, BELARUS, Svobody square, 15.

vystavka

Выстаўка “МІНСК - ПАРЫЖ”

Месца правядзення: МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ МІХАІЛА САВІЦКАГА

Адрас: пл. Свабоды, 15

Тэл.: 017 337 24 30

Час правядзення: 13.12.2019 - 19.01.2020

13 снежня 2019 года а 17-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі сучаснага мастацтва «МІНСК – ПАРЫЖ». Выстаўка арганізавана сумесна з беларуска-французскай асацыяцыяй «Беларусь – Францыя. Абмен», пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 90 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, арт-аб'ектаў беларускіх і французскіх мастакоў. Іх аб'ядноўвае ўдзел у адным з самых прэстыжных парыжскіх салонаў «Art Capital».

Сярод беларускіх аўтараў – народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Шкаруба, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Альшэўскі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва Глеб Отчык і многія іншыя. Удзел у салоне мастачкі Валянціны Шобы і скульптара Сяргея Парцянкова быў адзначаны прэстыжнай узнагародай – прэміяй Асацыяцыі барона Тэйлара, што з'яўляецца прызнаннем высокага ўзроўню беларускай школы выяўленчага мастацтва.

Французскі бок прадстаўляюць 25 аўтараў. Сярод іх Прэзідэнт «Салона Малюнка і Акварэлі» Даніэль Гале, кіраўнікі груп Салона «Параўнанне» Ален Кампело, Франсуа Лёгран, Лукаш Кандл, Жан Порт і іншыя.

Выстаўка ўяўляе сабой вялікую разнастайнасць стыляў і накірункаў – ад гіперрэалізму да беспрадметнага мастацтва. Дэманструюцца розныя жанры жывапісу: партрэт, нацюрморт, пейзаж, тэматычная карціна. Здзіўляе багацце тэхнік і матэрыялаў – ад традыцыйнага алею на палатне да металічных сплаваў і складаных калажаў.

Наведванне выстаўкі стане рэдкай магчымасцю паглыбіцца ў атмасферу парыжскага салона ў цэнтры Мінска.

 

 

Adresse
Minsk, BELARUS, Svobody square, 15

 

Toutes les Dates


  • Du 13 décembre 2019 18:00 au 19 janvier 2020 18:00
  • 13 décembre 2019 18:00
 

Propulsé par iCagenda